Вучы To Be ангельская мова
Solve mysteries, learn English, play quests
Alesia Tsepliakova
iPhone Screenshots
Description
Learn English by playing detective in a quest-based game. Solve mysteries using English vocabulary and interact with witnesses. Explore historical events with fantasy elements and receive cultural rewards.
Вучыце ангельскую мову гуляючы. Зпампуйце дэтэктыўную гульню-квэст па-беларуску. Каб разгадаць таямнiцы, выканайце ролю дэтэктыва – апрасiце сведак на ангельскай мове, паралельна вывучаючы новыя для Вас словы.
Таямнiцы заснаваны на рэальных гiстарычных падзеях з элементамi фантастыкi, а ўзнагароды за праходжанне заданняў датычацца той часткi культуры Беларусi, якую ведаюць далёка не ўсе.
Вучы To Be – цiкавы i займальны спосаб пашырыць лексiку i адтачыць навыкi пераклада, а таксама адкрыць для сябе Родную краiну, яе традыцыi, гiсторыю, культуру з новага боку.
Каб прасцей запомнiць словы, захадзiце ў раздзел слоўнiк – там знойдзеце два самых папулярных варыянта вывучэння слоў – картачкi i дыктоўка. Мы зрабiлi ix максiмальна лаканiчнымi i зручнымi.
Дарэчы, можаце вучыць словы, якiя сустрэнеце у дэтэктыўнай гiсторыi, а можаце дадаваць свае. Гэта прадугледжана.
Стылёвы дызайн, гумар i ўнiкальнасць – нашы гонар i радасць. Спадзяемся, што i Вы гэта ацэнiце.
Патрабаваннi да гульцоў: ўзровень ангельскай мовы А1 i вышэй, валоданне азамi беларускай, цiкавасць да ведаў.
Зроблена пяшчотнымi рукамi i светлымi галавамi беларусаў з дапамогай штучнага iнтэллекту.